Усе навіны

PGMOL растлумачыў, чаму не паставілі пенальці за траплянне мяча ў руку Эдэгору: «Не было яўнай і відавочнай памылкі»

24 снежня, 21:55

PGMOL (орган, які адказвае за ўсіх прафесійных арбітраў Англіі – заўв.) патлумачыў, чаму ў матчы 18-га тура АПЛ «Ліверпуль» – «Арсенал» (1:1) не быў пастаўлены пенальці за траплянне мяча ў руку паўабаронцы гасцей Марціна Эдэгора.

«Не было яўнай і відавочнай памылкі, таму што рука Эдэгора рухаецца да цела, а не да мяча, калі ён ідзе ўніз», – гаворыцца ў заяве PGMOL.

Эпізод здарыўся на 20-й хвіліне ў штрафной «Арсенала». Нарвежац страціў раўнавагу, і мяч пасля гэтага трапіў яму ў руку.

Галоўны арбітр матча Крыс Кавана не прызначыў пенальці. З ВАР ён не кансультаваўся.

Статыстыка 25-гадовага Эдэгора тут.