Усе навіны

Прэс-служба «Дынама» Махачкала: «Руслан Лісаковіч трэніруецца па індывідуальнай праграме»

26 снежня, 10:55

Прэс-служба «Дынама» Махачкала (Расія, Д2) расказала Tribuna.com аб аднаўленні беларускага паўабаронцы каманды Руслана Лісаковіча.

– Лісаковіч трэніруецца па індывідуальнай праграме. Плюс дадаткова з [удзельнікам расійскага Д4] «Дынама-2», бо першая каманда ў адпачынку зараз, у адрозненне ад другой, – гаворыцца ў паведамленні.