Усе навіны
Photo

Трэнер Лісаковіча Бердыеў наведаў футбольную школу ў акупаваным Марыупалі

28 снежня, 11:08
1

Галоўны трэнер «Дынама» Махачкала, у якім выступае беларускі паўабаронца Руслан Лісаковіч, Курбан Бердыеў і галоўны трэнер «Аланіі» Яўген Калешын наведалі акупаваны расіянамі Марыупаль.

Трэнеры прывезлі «падарункі» мясцовым дзецям з футбольнай школы, якую адкрыў экс-абаронца ЦСКА і «Лакаматыва» Андрэй Саламацін, паведамляе Telegram-канал «ФНЛ с Ильёвым».

Сам Саламацін уваходзіць у воінскае фарміраванне, створанае з радыкальных фанатаў расійскіх футбольных клубаў «Эспаньёла», якое прымае ўдзел у вайне ва Украіне.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.