Усе навіны

Карлас Алос: «Ніхто ў 2023 годзе не дабiўся большага, чым Месі»

17 студзеня 2024, 14:15

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос пракаментаваў свой выбар найлепшага гульца свету ў 2023 годзе.

– Для мяне гэта ясна, ён адзіны, хто здольны змяніць каманду так, як ён зрабіў гэта з «Інтэр Маямі» – з апошніх месцаў у табліцы да перамогі ў Кубку ліг.

Таксама Месі выйграў чэмпіянат Францыі з «ПСЖ» і ўсе матчы зборнай Аргенціны ў 2023 годзе. Ён быў найлепшым у 2023-м.

Ніхто летась не дабіўся большага. Гэта маё меркаванне, – сказаў Алос.

Ki_Real
Попсовый выбор, Карлос
Адказаць
2
fabian dumitru
Алос с ума сошел.
Адказаць
2