Усе навіны

Шчарбіцкі на працяглы тэрмін падоўжыў кантракт з «Уралам»

19 студзеня, 15:12

27-гадовы беларускі галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі працягнуў кантракт з «Уралам». Тэрмін пагаднення не ўдакладняецца, аднак прэс-служба клуба запэўнівае, што ён заключаны на працяглы час.

Дзяніс Шчарбіцкі прыйшоў ва «Урал» летась у ліпені. Брамнік дзесяць разоў трапляў у заяўку каманды на матчы РПЛ, аднак так і не згуляў за клуб з Екацярынбурга.

Шчарбіцкі доўгі час прапусціў з-за траўм. Апошні раз выходзіў на поле 15 ліпеня 2022 года ў складзе БАТЭ супраць дзяржынскага «Арсенала» ў вышэйшай лізе (1:2). У тым сезоне Дзяніс адыграў усяго 2 матчы.