Усе навіны

Андрэй Шаўчэнка ўзначаліў Украінскую асацыяцыю футбола

25 студзеня, 17:08

Былы нападаючы «Мілана» і галоўны трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка абраны новым прэзідэнтам Украінскай асацыяцыі футбола.

Гэта адбылося на пазачарговым справаздачна-выбарчым Кангрэсе УАФ. Галасоў за – 93, устрымаліся – 1, гэта быў сам Шаўчэнка.

На пасадзе прэзідэнта УАФ Андрэй Шаўчэнка заменіць Андрэя Павелку, які займаў пасаду з 2015 года. З чэрвеня 2023 года Павелка знаходзіцца пад вартай без права ўнясення залогу па падазрэнні ў крадзяжы сродкаў.