Усе навіны

Салах, ван Дэйк і Трэнт могуць пакінуць «Ліверпуль» пасля сыходу Клопа

28 студзеня, 13:20

Вірджыл ван Дэйк, Махамед Салах і Трэнт Аляксандэр-Арнольд могуць пакінуць «Ліверпуль» пасля сыходу галоўнага трэнера каманды Юргена Клопа, паведамляе talkSport.

Адзначаецца, што змена трэнера на менш аўтарытэтнага можа прывесці да таго, што тры ключавыя гульцы каманды летам зменяць клуб. Самым верагодным чэмпіянатам, у які можа перайсці Салах, называецца вышэйшая ліга Саудаўскай Аравіі, клубы якой ужо даўно цікавяцца вінгерам.

У гэтым сезоне Салах правёў 27 гульняў за «Ліверпуль», забіў 18 галоў і зрабіў 8 асістаў. Статыстыка егіпцяніна – тут.

Ван Дэйк згуляў 23 матчы за «Ліверпуль» у гэтым сезоне, забіў 1 гол і аддаў 2 асістам. Статыстыка галандца – тут.

Трэнт Александэр-Арнальд прыняў удзел у 25 матчах, на рахунку 2 галы і 8 асістаў. Статыстыка англiчанiна – тут.

Кантракты 31-гадовага Салаха, 32-гадовага ван Дэйка і 25-гадовага Трэнта заканчваюцца ў 2025-м.

Пасля 21 згулянага матча каманда Клоппа ідзе першай у АПЛ. «Манчэстэр Сіці» адстае на 5 балаў і мае 1 гульню ў запасе.

Больш трансфераў чэмпіянату Англіі шукай – тут.