Усе навіны

Экс-кіраўнік РФС Каласкоў: «Які сэнс везці ў Расею арбітраў з Беларусі? Там што, футбол найвышэйшага ўзроўню?»

8 лютага, 15:04
2

Экс-прэзідэнт РФС Вячаслаў Каласкоў падзяліўся меркаваннем аб магчымай працы беларускіх арбітраў у чэмпіянатах Расіі.

– Нічога, акрамя блытаніны, не чакаю ад запрашэння суддзяў з Катара, Саудаўскай Аравіі і Беларусі. У нас дастаткова сваіх кваліфікаваных суддзяў. Калі нехта лічыць, што іх не хапае, то трэба імі займацца.

Які сэнс везці арбітраў з Катара і Беларусі? Там што, футбол найвышэйшага ўзроўню? Ці суддзі, якія судзяць фінальныя матчы чэмпіянату свету? Не ведаю, дзеля чаго гэта робіцца, якая тут палітыка і які таемны сэнс.

Я лічу, што са спартовага пункта гледжання такія рашэнні нічога агульнага з падвышэннем класа судзейства не маюць. Нашых суддзяў яшчэ можна неяк пакараць, трымаць у рамках.

Калі ж замежны арбітр памылкі будзе дапускаць, дык што нам з ім рабіць? Не пакараеш жа. Магчыма, тут іншыя, ніяк не звязаныя з павышэннем якасці судзейства рашэння.

Маё меркаванне – гэта лішняе. Для мяне будзе здзіўленнем, калі суддзі з Катара і Саудаўскай Аравіі будуць паказваць высокі ўзровень судзейства, – сказаў Каласкоў.