Усе навіны

Садаўнічы і Васільеў з-за траўм не згуляюць за «Нёман» на турніры ў Брэсце

9 лютага, 09:24

«Нёман» прыме ўдзел на турніры Winter Cup, які пройдзе ў Брэсце з 9 па 11 лютага.

Па-за заявай каманды засталіся Максім Яблонскі, Іван Садаўнічы, Андрэй Васільеў, Аляксандр Анюкевіч, Гулжыгіт Алыкулаў.

Яблонскі працягвае аднаўленне пасля цяжкай траўмы.

Садаўнічы і Васільеў атрымалі пашкоджанні. Анюкевіч захварэў і пакуль лечыцца дома.

Алыкулаў у хуткім часе далучыцца да каманды пасля ўдзелу ў Кубку Азіі-2023.