Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Зрабілі нахіл у бок уласнай моладзі. Хочам, каб гэтыя гульцы папаўнялі галоўную каманду»

6 сакавіка, 08:54

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пракаментаваў падрыхтоўку каманды да сезона.

– Пра міжсезонне. Вы задаволеныя тым, як пры вашых магчымасцях фарміравання складу і правядзення перадсезоннай падрыхтоўкі, яно прайшло?

– Мы зрабілі нахіл у бок уласнай моладзі. Хочам, каб гэтыя гульцы папаўнялі галоўную каманду і самі станавіліся мацней як футбалісты і асобы. У плане падрыхтоўкі пастараліся даць гульцам усё, што можам. У асноўным працавалі ў двухразовым рэжыме пад дахам манежаў. Манежы – гэта, вядома, вялікая дапамога ў нашых умовах. Шкада, што ў Мінску іх усяго два, і абодва пастаянна занятыя. Для сталіцы гэта вельмі мала. А ў цэлым, перадсезонка прайшла нядрэнна.

– Вы летась вярнуліся з-за мяжы. І сутыкнуліся з забаронай ездзіць на зборы за мяжу. Наколькі цяжка гэта для вас было?

– Да ўсяго прывыкаеш. Зразумела, мне ёсць з чым параўноўваць. Але нашы жыццёвыя ўмовы дыктуюць умовы нашай працы. Тут плакацца ці крыўдзіцца на кагосьці не буду. Усе каманды ў такіх умовах. Усе трэнеры напэўна аддалі перавагу б працаваць на зямлі, у камфорце, маючы спарынгі з рознымі камандамі, розных узроўняў, стыляў, з розных дзяржаў. Гэта, вядома, лепш развівае футбалістаў.

– Так, многія трэнеры ў якасці галоўнага недахопу замежнай падрыхтоўкі кажуць пра недахоп спарынгаў, пра тое, што гуляць даводзіцца, груба кажучы, з аднымі і тымі ж супернікамі, што нельга параўнаць з іншымі свой узровень. А наколькі вы наогул цяпер уяўляеце сабе ўзровень сваёй жа каманды?

– Ха, так, сапраўды нават мне гэта складана ў нейкай ступені ацаніць. Хоць мы і гулялі, дапусцім, у на турніры ў Жодзіне. Або праводзілі спарынгі з умоўным «Мінскам». Усё роўна складана. Я бачу ў цэлым магчымасці футбалістаў, іх моцныя або слабыя бакі... – сказаў Крывушэнка.