Усе навіны

Моес пра адаптацыю Філіпса: «Часам, калі футбалісты не гуляюць добра, ім патрэбна падтрымка»

2 красавіка, 15:00

Галоўны трэнер «Вест Хэма» Дэвід Моес распавёў пра адаптацыю паўабаронцы Кэлвіна Філіпса ў камандзе.

«Я ніколькі не заклапочаны станам стасункаў Філіпса з фанатамі клуба, не. Яго праца палягае ў тым, каб гуляць, але мы таксама жадаем, каб заўзятары падтрымлівалі ўсіх нашых гульцоў. Гэта сапраўды важна.

Часам, калі футбалісты не гуляюць адпаведна, ім патрэбная падтрымка, і ім трэба, каб усе былі за іх. Будзем спадзявацца, што мы зможам змяніць яго поспех і форму да канца сезона. Гульцы павінны даказваць менеджару, калі яны атрымліваюць магчымасць. Кэлвін Філіпс сапраўды добры гулец. Ён не зусім знайшоў сваю гульню, але мы спадзяемся, што мы гэта зробім цягам наступных тыдняў і месяцаў.

Збалансаваць каманду можа быць цяжка, але часам ёсць сітуацыі, калі Эдсан не можа гуляць. У нас не было недахопу, але сярод цэнтральных паўабаронцаў Кэлвін з'яўляецца важным гульцом, і мы будзем працягваць выкарыстоўваць яго, калі ён нам спатрэбіцца, гэта дакладна», – сказаў Моес.

Кэлвін Філіпс выступае за «Вэст Хэм» на правах арэнды з «Манчэстэр Сіці». Нядаўна ў выніку крытыкі ён паказаў сярэдні палец у бок заўзятараў.

У гэтым сезоне Філіпс правёў 18 матчаў, забіў 1 мяч. Падрабязная статыстыка тут.