Усе навіны

«Барусія» Д да 50-годдзя «Сігнал Ідуна Парк» выпусціла спецыяльную форму

3 красавіка, 19:47

Дортмундская «Барусія» прадставіла ўнікальную гульнявую форму ў гонар 50-годдзя хатняга стадыёна «Сігнал Ідуна Парк». Спецыяльны камплект спалучае ў сабе дызайн розных этапаў пашырэння «Вестфааленштадыёна» (назва «Сігнал Ідуна Парк» да 2005 года - заўв.), які адкрыўся 2 красавіка 1974 года. Дадатковая форма зроблена нямецкай кампаніяй Puma на аснове формы, у якой былі футбалісты нямецкага клуба на першым фота на арэне. І эмблема «Барусіі», і лагатып Puma выкананы ў рэтра-стылі. У гэтай форме дортмундцы згуляюць 6 красавіка - у хатнім матчы са «Штутгартам».