Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «У першым тайме «Віцебск» цалкам перайграў «Арсенал»

6 красавіка, 15:06

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў падвёў вынікі матчу супраць «Арсенала» (1:1).

– З добрага – набралі першы бал. Ён нам вельмі дапаможа, надасць упэўненасці ў наступных турах. Добры першы тайм атрымаўся. Шкада, што мы яго не давялі да лагічнага завяршэння. Не хачу нікога пакрыўдзіць, але я думаю, што мы цалкам перайгралі суперніка.

У другім тайме ўжо былі розныя прычыны, ды і супернік перабудаваўся. Можа быць і паверылі, што перамога будзе лёгкай. Таму і атрымалася так скамечана. Вынік матчу, напэўна, заканамерны.

– Няпросты першы тайм, мелі шмат момантаў, ды яшчэ і зраўнялі ў канцы. Пра што была размова ў распранальні з камандай?

– Я стараюся тактычныя моманты і нешта з распранальні ў грамадскасць не выносіць, – сказаў Паўлаў.