Усе навіны

Трэнер «Паперпрама» Краўчанка: «Трэба зразумець: імкнуцца ў Беларусі да аматарскага футбола ці прафесійнага»

8 красавіка, 17:30

Галоўны трэнер гомельскага «Паперпрама» (Д2) Аляксей Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб беларускім футболе.

– Для пачатку трэба зразумець: імкнемся да аматарскага футбола або прафесійнага. У Беларусі каля 25 прафесійных клубаў.

Акрамя Гомеля, ніводны абласны горад не прадстаўлены ў першай лізе. Вельмі вялікі аб'ём працы трэба праводзіць: ні Магілёва, ні Віцебска, ні Гродна няма ў Д2.

Клубы ж добра працуюць, калі футбалісты з іх горада не трапляюць у вышку, то няхай гуляюць у першай лізе.

Хацелася б пачаць з дзіцячых школ. Паглядзіце, якой якасці поля. Гэта ж ціхі жах, прычым у любым горадзе: у Лідзе, у Гомелі... Кожныя пяць гадоў трэба перасцілаць вось такія палі, як тут, на стадыёне на Маякоўскага. Наперадзе ў нас усіх шмат працы, – сказаў Краўчанка.