Усе навіны

Трэнер «Паперпрама» Краўчанка: «Мэта – заняць 5-6-е месца ў Д2»

8 красавіка, 17:43

Галоўны трэнер гомельскага «Паперпрама» (Д2) Аляксей Краўчанка расказаў аб задачах каманды.

– Усе хочуць у прызы патрапіць, а пасля леташняга 13 месца стаіць мэта заняць 5-е ці 6-е, і гэта, на маю думку, адэкватная задача.

Вялася адпаведная селекцыйная работа, бюджэт істотна павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам. Лічу, можам дабіцца гэтага. Так, пасля паражэння ад зборнай Беларусі U-17 крыху больш складана будзе яе выканаць, але пастараемся.

– Што скажаце наконт рэформы першай лігі?

– Я рады. 18-20 каманд або больш – гэта ж лепш! Пачынаць, праўда, трэба было турнір у першай лізе крыху раней. Надакучае трэніравацца. Калісьці было 11 каманд у Д2 проста жудасна.

– У вас прафесійная каманда, і ў Мінск на гульню першага тура прыехалі напярэдадні, правільна?

– Так, на матчы з камандамі, пераезд да якіх больш, чым 300 кіламетраў, прыбываем за дзень да гульні. Увечары прыехалі, засяліліся ў гатэль: вячэраем і рыхтуемся, – сказаў Краўчанка.