Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Апяцёнак заслужана трапіў у стартавы склад, чакаем вяртання ў строй Сачыўкі, Паліцевіча і Гаўрыловіча»

13 красавіка, 22:47

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў выбар складу на матч з «Гомелем» (1:0) у чацвёртым туры ЧБ і расказаў пра здароўе гульцоў каманды.

– Павел Апяцёнак гуляе ў стартавым складзе. Ці азначае гэта, што ён будзе гуляць і далей, калі ачуняюць трэніраваныя футбалісты?

– Павел Апяцёнак заслужана трапіў у стартавы склад. На гэтым тыдні ён добра працаваў, а з улікам траўміраваных нашых аксакалаў мы чакаем вяртання ў строй і Аляксандра Сачыўку, і Сяргея Паліцевіча, і Аляксея Гаўрыловіча.

У папярэднім матчы з «Нафтанам» Гаўрыловіч усё ж такі адчуваў пэўны цягліцавы дыскамфорт. Але ён не звязаны з пашкоджаннем, а, хутчэй, з курчамі. І тая нагрузка, якая выпала на Аляксея, не дазваляла яму іграць на гэтым няпростым полі сёння.

А Пашка Апяцёнак – гэта наш перспектыўны цэнтральны абаронца, і калі ён будзе імкнуцца далей прагрэсаваць, а не здавольвацца тым, што ёсць, я думаю, што ў яго такія ж добрыя шанцы ў стартавай абойме, як і ва ўсіх астатніх, – сказаў Скрыпчанка.