Усе навіны

Томас Тухель: «Гэта была шахматная гульня ў першым тайме з «Арсеналам», ніхто не хацеў зрабіць першую памылку»

18 красавіка, 09:17

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель пракаментаваў выхад каманды ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў пасля перамогі ў матчы ў адказ 1/4 фіналу супраць «Арсенала» (1:0).

«Гэта была шахматная гульня ў першым тайме. Ніхто не хацеў зрабіць першую памылку. Усе гралі крыху бяспечна – былі моманты для нас, былі моманты для «Арсенала». Мы падбадзёрвалі каманду ў перапынку, паказалі крыху больш мужнасці і адыгралі фантастычны другі тайм.

Заўсёды лепш гуляць перад уласнымі балельшчыкамі. З кожным падборам і кожным удалым дзеяннем вы атрымліваеце падтрымку, гэта паднімае вас і дае другое дыханне. Далей паўфінал. Кожны павінен актывізавацца – мы павінны актывізавацца і заўзятары павінны актывізавацца зноў.

Сёння ў нас было тры вольныя месцы на лаве запасных. Акрамя таго, не было траўм. Мы страцілі нашу максімальную хуткасць у параўнанні з першым матчам. Дэвіс, Коман і Гнабры не гулялі. Нам трэба было знайсьці рашэньне і мы гэта зрабілі як каманда. Я вельмі рады», – сказаў Тухель.

Пасля першай гульні ў Лондане (2:2) «Баварыя» ў Мюнхене перамагла «кананіраў» з лікам 1:0, адзіны гол у матчы забіў Ёзуа Кіміх.

У паўфінале нямецкая каманда згуляе супраць «Рэала», які выбіў пераможцу леташняй Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці» ў серыі пенальці (1:1, 4:3 па пенальці).