Усе навіны

Родры: «Рэал» выйграў нічыйны матч, у якім «Сіці», на маю думку, заслужыў на перамогу»

18 красавіка, 13:07

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры пракаментаваў вылет з Лігі чэмпіёнаў пасля паражэння ў серыі пенальці ў матчы супраць «Рэала» (1:1, 3:4 па пенальці).

«Цяжка паспрабаваць знайсці тлумачэнне. Яны рэалізавалі свой адзіны шанц. У футболе не глядзяць на заслугі, а толькі на тое колькі мячоў вы забілі ў сетку варот.

Мы не чакалі, што яны так глыбока сядуць у абарону. У нас было пачуццё, што пенальці ім больш падыходзяць. Ізноў іх чарга, як звычайна.

У нас былі шанцы, і калі б мы былі дакладней, мы выйгралі б гэтую гульню. «Рэал» выйграў нічыйны матч, у якім, на маю думку, мы заслужылі на перамогу.

У рэшце рэшт, гэта футбол. Калі вы аддалі ўсё, то вам няма ў чым сябе вінаваціць. Цяпер нам трэба сабрацца, устаць, нам яшчэ ёсць завошта дужацца. Трэба павіншаваць Мадрыд», – сказаў Радры для Movistar Plus+.

Украінскі брамнік «Рэала» Андрэй Лунін у пасляматчавай серыі пенальці адбіў два ўдары ад гульцоў «Манчэстэр Сіці» – Бернарду Сілвы і Матэа Кавачыча.