Tribuna/Футбол/Блогі/77 тысяч чалавек на фінале жаночага Кубка Англіі! Гэта рэкорд унутраных турніраў, узнагароджваў прынц Уільям

77 тысяч чалавек на фінале жаночага Кубка Англіі! Гэта рэкорд унутраных турніраў, узнагароджваў прынц Уільям

На такiя матчы ніколі не прыходзіла болей.

15 траўня, 21:50
77 тысяч чалавек на фінале жаночага Кубка Англіі! Гэта рэкорд унутраных турніраў, узнагароджваў прынц Уільям

Жаночы футбол у некаторых краiнах набывае ўсё большую папулярнасць. Прынамсі, пра гэта сведчаць абнаўленні рэкордаў наведвальнасці.

У нядзелю ў Англіі прайшоў фінал Кубка. На «Уэмблі» сышліся дзве наймацнейшыя каманды краіны – дзейны чэмпіён і ўладальнік трафея «Чэлсі» сустрэўся з лідарам бягучага першынства «Манчэстэр Юнайтэд», які трафеяў пакуль не выйграў наогул.

Лёс супрацьстаяння вырашыў адзіны гол лідаркі атакі «сініх» Саманты Кер на 68-й хвіліне. Так лонданцы пакінулі кубак у сябе – ужо трэці розыгрыш запар.

Сведкамi чарговага трыумфу стала рэкордная колькасць наведвальнікаў матча жаночых каманд ва ўнутраных спаборніцтвах у свеце. Гульню на «Уэмблі» паглядзела 77390 гледачоў (умяшчае стадыён 90 000).

Адным з тых наведвальнікаў, хто далучыўся да рэкорднага паказчыка, стаў прынц Уільям, які прыняў удзел у каляматчавых цырымоніях і ўзнагароджанні пераможцаў.

«Пабіццё рэкорду наведвальнасці – гэта магутная заява і выдатны паказчык таго, куды ідзе жаночы футбол у гэтай краіне, як ён усё больш квітнее. Мы ўжо прайшлі немалы шлях, але наперадзе яшчэ больш», – пракаментавала падзею дырэктарка па развіцці жаночага футбола ў Футбольнай асацыяцыі Англіі Сью Кэмпбэл.

Паказчык на «Уэмблі» пабіў дасягненне «Ванда Метрапалітана» чатырохгадовай даўніны. Тады матч жаночай Ла Лігі паміж «Атлетыка» і «Барселонай» наведалі 60739 гледачоў.

Датычная жаночая каманда «Барселоны» і да абсалютнага рэкорду наведвальнасці ў жаночым футболе. У мінулым сезоне яе дамашні паўфінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Вольфсбурга» на «Камп Ноу» прыйшло 91648 гледачоў – пакуль жаночы рэкорд на ўсіх узроўнях.

Фота: IMAGO/Alexander Canillas/SPP, IMAGO/Gary Oakley, Global Look Press/Manjit Narotra, DAZN Football, UEFA Women’s Champions League

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты