Tribuna/Футбол/Блогі/Былы абаронца «Энергетыка-БДУ» ледзь не знёс галаву партнёру па «Лансу» – выбітны хэдшот!

Былы абаронца «Энергетыка-БДУ» ледзь не знёс галаву партнёру па «Лансу» – выбітны хэдшот!

Сяброўскі агонь.

Аўтар — Sam_Na_Sam
20 снежня, 05:24
Былы абаронца «Энергетыка-БДУ» ледзь не знёс галаву партнёру па «Лансу» – выбітны хэдшот!

Абдукадыр Хусанаў, якi не так даўно гуляў за «Энергетык-БДУ», паступова асвойваецца ў Францыі. Некалькі дзён таму ўзбек зноў з'явіўся ў асноўным складзе «Ланса». То быў ягоны чацвёрты выступ у Лізе 1 у бягучым сезоне. А яшчэ ў Хусанава два матчы ў ЛЧ: хвіліна супраць «Севільі» і не самыя ўдалыя паўтаймы супраць «Арсенала»:

Дарэчы, два свае апошнія матчы ў чэмпіянаце Францыі экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» правёў ад званка да званка. І ў абодвух «Ланс» дабіўся сухіх перамог: разграміў «Клермон» (3:0) і абгуляў «Рэймс» (2:0). У апошнім матчы здарыўся невялікі кур'ёз. Хусанаў хацеў выбіць мяч са сваёй штрафной, але трапіў проста ў твар свайму партнёру Рубену Агілару:

Няўжо такі ўдар узбекскаму абаронцу паставілі на вуліцы Сямашкі ў Мінску?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты