Tribuna/Футбол/Блогі/Сурвэтка, на якой Месі падпісаў свой першы кантракт, будзе разыграна на аўкцыёне. Вас здзівіць яе стартавы кошт

Сурвэтка, на якой Месі падпісаў свой першы кантракт, будзе разыграна на аўкцыёне. Вас здзівіць яе стартавы кошт

Самы дарагі кавалак паперы.

Аўтар — Sam_Na_Sam
6 сакавіка, 15:35
Сурвэтка, на якой Месі падпісаў свой першы кантракт, будзе разыграна на аўкцыёне. Вас здзівіць яе стартавы кошт

Анлайн-аўкцыён у доме «Бонхамс», што ў Нью-Ёрку», адбудзецца з 18 па 27 сакавіка. Першы кантракт Ліянэля Месі з «Барселонай» – адзін з галоўных яго лотаў. Нагадаем, што пагадненне з будучай зоркай было падпісана на сурвэтцы. Стартавая цана лота больш за 380 тысяч долараў!

Лот выставіў на продаж футбольны агент Орасио Гаджыолі. Раней была верагоднасць, што сурвэтка адправіцца ў клубны музей, але гэтага так і не здарылася. Увесь час (з 2000 года) дакумент захоўваўся ў сейфе банка Credit Andorra.

На сурвэтцы напісана: «У Барселоне, 14 снежня 2000 года, у прысутнасці спадара Хасэпа Мінгельі і Орасіо, тэхнічны сакратар «Барселоны» Карлес Рэшак бярэ на сябе адказнасць, нягледзячы на некаторыя меркаванні супраць падпісання Ліянэля Месі, падпісаць кантракт з гульцом пры ўмове захавання ўзгодненых ганарараў».

Цікава, ці падымецца кошт сурвэткі падчас таргоў?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты