Tribuna/Футбол/Блогі/Фанаты «Шахцёра» эфектна праводзілі футбалістаў на гульню, у якой тыя атрымалі адлуп ад БАТЭ

Фанаты «Шахцёра» эфектна праводзілі футбалістаў на гульню, у якой тыя атрымалі адлуп ад БАТЭ

Галоўны жыхар дна турнірнай табліцы.

Аўтар — Pam-pam
13 траўня, 17:09
Фанаты «Шахцёра» эфектна праводзілі футбалістаў на гульню, у якой тыя атрымалі адлуп ад БАТЭ

У матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Шахцёр», які ідзе на апошнім радку турнірнай табліцы, прымаў БАТЭ, які да гэтага выдаў 6-матчавую серыю без перамог.

Фанаты салігорскай каманды вырашылі эфектна правесці футбалістаў на матч, які праходзіў на мясцовым «Будаўніку». Каля паўтара дзясятка хлопцаў сабраліся на выездзе з каманднай базы і правялі клубны аўтобус з гульцамі з каляровым дымам.

У клубных сацыяльных сетках на відэа гэтага дзейства адрэагавалі па-рознаму. Камусьці гэта спадабалася.

Былая вядучая «Казёл пра футбол» Крысціка Козел таксама адзначылася ў каментарах – дзяўчына адставіла эмоды агню.

Але не ўсе заўзятары вераць, што ў такой падтрымцы ёсць нейкі сэнс.

Прыйшлі ў каментары і бывалыя беларусы, яны пацікавіліся лёсам хлопцаў.

Паглядзець матч жыўцом згодна з пратаколам прыйшлі 1075, праўда, наўрад ці яны жадалі ўбачыць паражэнне сваёй каманды.

Саглігарчане прапусцілі ўжо на 8-й хвіліне сустрэчы, а затым хоць і здолелі ненадоўга зраўняць лік, атрымалі яшчэ 2 мячы ў адказ у свае вароты.

У турнірнай табліцы «Шахцёр» з «-16» ачкамі шчыльна замацаваўся на дне турнірнай табліцы. Здаецца, толькі цуд здольны дапамагчы камандзе не вылецець з «вышкі» ў гэтым сезоне. БАТЭ ж ідзе на 10-м радку з 9 ачкамі – гэта горшы старт каманды пасля 8 тураў у гісторыі. Да гэтага найгоршым быў старт у 2003-м – 11 ачкоў пасля 8 тураў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты