Tribuna/Футбол/Блогі/У белспорце (футболе найперш) любяць кепкi: перавага «жыганкам», але ёсць і «дальнабойшчыкi»

У белспорце (футболе найперш) любяць кепкi: перавага «жыганкам», але ёсць і «дальнабойшчыкi»

Некаму ўбор прыносiць удачу.

23 траўня, 11:30
У белспорце (футболе найперш) любяць кепкi: перавага «жыганкам», але ёсць і «дальнабойшчыкi»

У беларускім футболе ўсё больш аматараў з’явіцца на публіцы ў кепках. Прычым не ў класічных спартыўных бейсболках, а двух iншых вiдах убораў.

Адзiн з iх – «жыганка», плоская глыбокая кепка. Бадай, галоўны яе папулярызатар – трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч. Хаця калiсьцi ён насiў бейсболкi.

Аднак з часам аддаў перавагу «жыганцы», колер якой часцяком падбірае пад верх адзення.

Жыганкi сталi з’яўляцца на трыбунах на матчах «Нёмана», а на апошнi матч сезона-2023 каманда выйшла ў «жыганках» усім складам. Праўда, то была частка рэкламнай акцыi аднаго са спонсараў клуба.

А перад стартам сёлетняга чэмпіянату гульцы «Нёмана» Ягор Зубовіч, Павел Савіцкі, Руслан Лісаковіч і Іван Садаўнічы паўдзельнічалі ў фотасесіі ў стылі серыяла «Вострыя брылі», дзе героi таксама насiлi падобныя кепкi.

Нядаўна да Кавалевiча наблiзiўся i галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка, якога раней таксама можна было заўважыць у звычайнай кепцы.

Упершыню спецыяліст надзеў «жыганку» на матч 8-га тура ЧБ-2024 супраць «Шахцёра».

Тады барысаўчане выйгралi 3:1, перапыніўшы сваю серыю з шасцi матчаў без перамог. Пасля гэтага Крывушэнка апрануў «жыганку» i на матч наступнага тура супраць «Славіi». Вынiк – 1:0 на карысць БАТЭ.

Пасля гульнi Крывушэнка сказаў, што яго стаўленне да прыкмет «самi ўсе бачаць», i надзяваць «жыганку» ён будзе i далей, «пакуль дазволiць надвор’е».

Яшчэ адзін вядомы аматар «жыганкі» – Людас Румбуціс. Яму ўдаецца яе спалучаць і з класічным гарнітурам.

І са спартовым.

І нават з вышыванкай.

А калі Румбуцiс бярэ ў рукі гітару, кепка класна дапаўняе яго вобраз олдскульнага рокера.

Любіць кепкі і былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў. Спецыяліст можа апрануць і класічную бейсболку.

I «жыганку».

Цікавы трэнд быў заўважаны ў «Гомелі» – на «кепку дальнабойшчыка». Назва прыйшла з Амерыкі: там у свой час буйныя кампаніі прыдумалі рабіць рэкламу з дапамогай кепак з выдзеленай пярэдняй панэллю – наносілі туды свой лагатып і раздавалі бясплатна людзям, якія шмат дзе бываюць. У выніку такія кепкі сталі масава насіць вадзіцелі фур, па якіх і сталі называць уборы.

У «Гомелi» ж заканадаўцам моды стаў галоўны трэнер Андрэй Гараўцоў.

У інтэрв'ю коўч расказваў, што ў яго калекцыі больш за 20 кепак, а самымі каштоўнымі ён лічыць уборы фірмы Capslab. У іх яму падабаецца дызайн і анімэ-нашыўкі. Хаця анiмэ Гараўцоў глядзiць «часам і без фанатызму» – яму проста ўвогуле падабаецца культура Японіі.

Ёсць у калекцыі трэнера ёсць і такая «небяспечная» кепка з надпісам «забойца».

Такiя ж уборы сталi насiць i некаторыя гульцы «Гомеля». Напрыклад, Станіслаў Кляшчук.

Ілля Грышчанка.

I Уладзіслаў Яцкевіч.

А вось галоўны трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш аддае перавагу кепкам з кароткім казырком.

Па-за футболам, напэўна, самы вядомы аматар кепак з белспорту – экс-хакеiст Аляксей Калюжны. «Жыганка» на яго галаве з’яўлялася нярэдка.

Бонус

Наш топ не можа абысціся без гэтага чалавека, хай ён ужо даўно пакiнуў белфутбол. А раней Валерый Бахно быў непадзельны з двума словамi: «Гранiт» i кепкi. Фота Бахно без убора ў адкрытым доступе iснуе значна менш, чым у iм.

А цяперашнi кіраўнік федэрацыі футбола Мінска, былы дырэктар «Шахцёра» Юрый Вяргейчык аднойчы з’явiўся на «Будаўніку» ў кепцы з кардону.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты