Tribuna/Футбол/Блогі/У футбольны Рагачоў, якi бiлi 0:29, вярнуўся эпатажны менеджар – набыў трансляцыю за скрыню пiва, маскотам абвешчанае бервяно

У футбольны Рагачоў, якi бiлi 0:29, вярнуўся эпатажны менеджар – набыў трансляцыю за скрыню пiва, маскотам абвешчанае бервяно

Самая буйная перамога ў гiсторыi прыкладаецца.

26 траўня, 12:00
У футбольны Рагачоў, якi бiлi 0:29, вярнуўся эпатажны менеджар – набыў трансляцыю за скрыню пiва, маскотам абвешчанае бервяно

У 2020-м рагачоўскi «Дняпро» з Д3 шумеў у сацсетках – гульцы выступалi з ўраўненнямі на майках, рашэннямi якiх былі нумары, у камандзе казалi пра нейкага iнвестара, якi аплацiў шасцi найлепшым гульцам «усё ўключана» ў Егiпце. А ў 2021-м «Дняпро» быў перайменаваны ў «БК Макслайн» – названне прадалi за добрыя ў рамках Д3 грошы.

Далей пайшло яшчэ больш цiкава. Былi формы у стылі кіберпанк-неон і маямі-дыска па матывах гульні Cyberpunk 2077 і серыі GTA ды з адсыланнем да фільма «Матрыца». У клубе (з часам ён стаў проста «Макслайнам») актыўна працавалі з аўдыторыяй, у тым лiку праводзілі латарэі з вялiкiмi для белфутбола прызамi. У 2022-м дамашні матч каманды ўстанавіў рэкорд па наведвальнасці Д2 за амаль 8 гадоў.

Галоўным ініцыятарам дзвіжухі на матчах «Макслайна» быў дырэктар клуба Андрэй Іваненка. У 2014-м рагачовец стаў менеджарам у тады «Дняпры-МКК» – i праз час каманда адзначылася хоць i фармальнай, але заяўкай у склад спевака Дзмiтрыя Калдуна. Потым Iваненка прамiльгнуў у «Крумкачах», дзе, па яго словах, не знайшоў разумення, і «Маладзечне», дзе спачатку нахвальваў мясцовы выканкам Лукашэнкi, а потым жорстка крытыкаваў яго ж. Ну а затым было больш удалае вяртанне ў рагачоўскi футбол.

Але ў 2023-м «Макслайн» пераехаў у Вiцебск, а ў сярэдзiне года ключавыя спонсары клуба вырашылі парваць з Іваненкам. Віной таму былі няўдалыя вынікі каманды – паколькі менеджар прымаў ключавыя рашэннi (выбар трэнера, падбор гульцоў), то і крайнім зрабілі яго.

У Рагачове ж яшчэ ў 2022-м запусцiлi яшчэ i дзяржкаманду – далi зноў назву «Дняпро» i заявiлi ў Д3. Мясцовая рэжымная прэса ў той год рабiла выгляд, што «Макслайна» ў горадзе няма, i пiсала толькi пра «Дняпро». Але добрых навiн не было – каманда завяршыла сезон у Д3 без набраных ачкоў і з агульнай розніцай мячоў 7:194. Журналіст Мікалай Хадасевіч у сваіх выпусках сачыў за выступленнем каманды да 9-га тура, калі яна змагла забіць свой першы мяч i стала Хадасевiчу нецiкавая. А ў TikTok вiдэа, у якім «Дняпро» назвалі найгоршай камандай свету, набрала больш за 650 тысяч праглядаў і 30 тысяч лайкаў.

У сезоне-2023 «Дняпро» быў ужо не такiм безнадзейным – хоць i заняў 7-е з 8 месцаў у гомельскім дывізіёне Д3, але з 17 ачкамi i 47 забiтымi мячамi (пры 87 прапушчаных). А цяпер у сваю, можна сказаць, былую каманду вярнуўся Iваненка – так пазначана ў Рагачоў на яго старонцы у расiйскай сацсетке «ВКонтакте».

Тамтэйшая старонка «Дняпра» цяпер – гэта былая старонка «Макслайна», якую, хутчэй за ўсё, Iваненка пакiнуў за сабою як стваральнiк. Пра змены ў сакавіку расказаў i сам Іваненка, папрасiўшы каго-небудзь даць спасылкi на групы «Макслайна» – сам не мог. Дарэчы, на актуальны акаўнт «Макслайна» падпісана ўсяго 477 чалавек.

Сёлета старонка «Дняпра» вядзецца актыўна і з гумарам. Вось, напрыклад, сакавіцкi адказ на пытанне, у якой лізе збіраецца гуляць каманда.

Нейкіх сур'ёзных задач «Дняпро» не ставіць.

У пачатку траўня «Дняпро» абвясцiў пра павышэнне ў класе – таму што рэформы АБФФ развалiлiся, i замест Д4 ад федэрацыi каманда пайшла ў Д3 ад «мiнспорту».

Расклад матчаў новага турнiру знайсцi аказалася немагчыма, што з «Дняпра» i перадалi аднаму з заўзятараў, iранiчна напiсаўшы пра «сакрэтны статус».

I нават прасiлi з гэтым дапамогi.

Пажартавалі ў «Дняпры» і наконт свайго няўдзелу ў Кубку Беларусі.

Прыкол зразумелі не ўсе, таму прыйшлося тлумачыць.

У першым матчы сезон «Дняпро» гуляў з ДДЛГУ. Перад гульнёй Іваненка паабяцаў аднаму з карыстальнікаў скрыню піва за арганізацыю трансляцыі. Трансляцыя, дарэчы, была.

«Дняпро» свой першы матч сезона прайграў 0:2 а потым абвясцiў найлепшым гульцом абаронцу Івана Літвінава. Крытэрыі яго выбару былі простыя – гулец апынуўся на адзінай фатаграфіі з сустрэчы.

Да анонсу свайго другога паядынку ў «Дняпры» таксама падышлі арыгінальна – прапiсалi старыя метады заваблення людзей на трыбуны, а потым дадалi, што «ўсё гэта не плануецца».

У каментарах падводку да запісу ацаніла экс-вядучая «Беларусь 5» і жонка Яўгена Яблонскага Крысціна Козел, i блогер Уладзіслаў Хаванскі.

Перад матчам «Дняпро» папярэдзіў сваіх заўзятараў, што трансляцыя працягнецца толькі каля 60 хвілін, бо аператар па сумяшчальніцтве зʼяўляецца футбалістам каманды і яго плануюць выпусціць пасля перапынку. У клубе прасiлi каго-небудзь падмянiць чалавека за камерай, але ў вынiку два вiдэа з лайвам доўжылiся як раз 45 ды 20 хвiлiн.

Матч з «Буда-Кашалёва» «Дняпро», дарэчы, выйграў. Прычым зрабіў гэта магутна – 14:0. Восем галоў аформiў Вiктар Лагуцiн – прыяднаны да каманды адзiн з найлепшых бамбардзiраў у гiсторыi Д3. А ў сацсетках «Дняпра» паведамiлi, што гэта самая буйная перамога ў гісторыі каманды, ды пажартавалi, што «не кожны абыгрываў БК» (згадайце, якую назву калiсьцi купiлi ў Iваненкi).

На днях «Дняпро» вызначыўся з маскотам – «Бервяно ў воку» ў галасаванні абагнала «Шкуру незабітага мядзведзя» і «Рыбу аб лёд». А яшчэ графічна прадставілі магчымы варыянт.

У каментарыях дадалi некалькі тлумачэнняў.

А яшчэ клуб хоча ўзнагароджваць гульцоў сушанай рыбай – i шукае пастаўшчыка.

Чым яшчэ здзiвiць праект Iваненкi?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты