Tribuna/Футбол/Блогі/Кампані можа ўзначаліць «Баварыю». Падобна мюнхенцаў не бянтэжыць нават гэты факт

Кампані можа ўзначаліць «Баварыю». Падобна мюнхенцаў не бянтэжыць нават гэты факт

Паказчык, у якім «Бёрнлі» быў абсалютна горшым у АПЛ.

24 траўня, 18:48
Кампані можа ўзначаліць «Баварыю». Падобна мюнхенцаў не бянтэжыць нават гэты факт

У сезоне 2022/23 «Бернлі» выйграў Чэмпіёншып, аднак затрымацца ў АПЛ у каманды Вінсанта Кампані не атрымалася. Па выніках чэмпіянату клуб заняў 19-е месца і разам з «Шэфілдам» і «Лутонам» пакінуў эліту.

Нягледзячы на дрэнныя вынікі Кампані на чале «Бёрнлі», мюнхенская «Баварыя» актыўна цікавіцца спецыялістам. Не бянтэжыць мюнхенцаў нават наступны факт: са старта сезону «бардовыя» знаходзіўся па-за зонай вылет толькі 3 хвіліны. Для параўнання: «Шэфілд» і «Лутон», якія вылецелі разам з «Бернлі», здолелі пратрымацца на бяспечных месцах 5 і 6 тураў адпаведна:

Пагадзіцеся, не самы прыемны факт для патэнцыйнага трэнера мюнхенскага гранда.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты