Tribuna/Футбол/Блогі/Хаві прыйшоў у лякарню падтрымаць Лапорту – там і даведаўся пра звальненне з «Барсы»

Хаві прыйшоў у лякарню падтрымаць Лапорту – там і даведаўся пра звальненне з «Барсы»

Незвычайная гісторыя.

25 траўня, 14:25
Хаві прыйшоў у лякарню падтрымаць Лапорту – там і даведаўся пра звальненне з «Барсы»

24 мая «Барселона» аб'явіла, што Хаві пакіне пасаду галоўнага трэнера пасля заканчэння сезона. Яго пераемнікам называюць Ханса-Дзітэра Фліка, апошнім месцам працы якога была зборная Германіі.

Цікава, што яшчэ некалькі тыдняў таму каталонцы абʼяўлялі аб падаўжэнні супрацоўніцтва з 44-гадовым іспанцам. А сам Хаві дзякаваў клубу за аказаны давер.

Як паведамляе Mundo Deportivo, ключавым у рашэнні растацца сталі вялікія запыты іспанскага трэнера з нагоды змен у складзе, што, па словах прэзідэнта клуба Жоана Лапорты, не адпавядала сказанаму раней.

А яшчэ цікава, што Хаві даведаўся пра звальненне ў бальніцы, куды прыйшоў праведаць Лапорту, які трапіў туды з-за пнеўманіі. Як паведамляе Marca, прэзідэнт сказаў спецыялісту наступныя словы: «Калі б я дзейнічаў эмацыйна, я б хацеў, каб ты працягнуў працаваць. Але калі дзейнічаць рацыянальна, то будзе лепш, калі ты пойдзеш».

Хаві ўзначаліў «Барселону» ў лістападзе 2021-га. З каталонцамі ён здолеў выйграць Суперкубак Іспаніі і Ла лігу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты