Tribuna/Футбол/Блогі/Заўзятары «Ліверпуля» вылучылі свае тэорыі пра Салаха, які паўстаў перад імі ў новым вобразе

Заўзятары «Ліверпуля» вылучылі свае тэорыі пра Салаха, які паўстаў перад імі ў новым вобразе

Хто мае рацыю?

25 траўня, 17:32
Заўзятары «Ліверпуля» вылучылі свае тэорыі пра Салаха, які паўстаў перад імі ў новым вобразе

«Ліверпуль» скончыў сезон у тройцы АПЛ і годна правёў Юргена Клоппа. Нямецкі настаўнік ужо саступіў менеджарскае крэсла Арнэ Слоту. У апошні час у Юргена былі вельмі няпростыя адносіны з лідарамі каманды, асабліва з Махамедам Салахам.

Егіпцянін часта канфліктаваў з трэнерам, паказальна скандаліў падчас замен, а нядаўна ўскалыхнуў сетку сваёй новай прычоскай. Салах упершыню за многія гады змяніў свой вобраз. Цяпер у яго не будзе такіх кучаравых валасоў, як раней.

Заўзятары «скаўзераў» ужо пачынаюць шукаць тэорыю, чаму Махамед вырашыў пастрыгчыся. Уздзеянне новага трэнера? Куды падзелася прычоска блазна Красці з Сімпсанаў? Новы этап у кар'еры? Пытанняў шмат. Сабралі для вас падборку цікавых каментароў фанатаў «Ліверпуля».

Адзін заўзятар «Ліверпуля» сказаў: «Я лічу, што Салах перасадзіў валасы пасля шасці тыдняў перапынку. Яго афразачоска ператварылася ў вобраз блазна Красці». «Гэта вельмі смешна, яму, відаць, надакучылі параўнання з блазнам Красці», – сказаў іншы прыхільнік «чырвоных». Нават фанат «Манчэстэр Юнайтэд» далучыўся: «Здаецца, я ведаю яго каханага персанажа ў Сімпсанах».

Іншы фанат у старой прычосцы заўважыў падабенства з легендарным рэслерам Мікам Фолі: «Я думаю, што Салах перасадзіць валасы ў вольны час і вернецца, падобны на Міка Фолі». Іншыя дадаюць: «Калі Салах вернецца з перасаджанымі валасамі ў жніўні, каментатары будуць пытацца яго пра гэта ў інтэрв'ю? Ці гэтая тэма – табу?». Магчыма, у наступным сезоне з новай прычоскай ён забʼе 40 галоў у АПЛ – з такой гіпотэзай жартуюць многія фанаты клуба.

Многія эксперты англійскіх падкастаў мяркуюць, што Салах настроены змяніць клуб. Быццам бы ён усё, што мог ужо паказаў у «Ліверпулі», а цяпер надышоў час для новага выкліку. Адны заўзятары гавораць, што Слот яшчэ не пачаў трэніраваць каманду, а Салах спрабуе спадабацца нідэрландцу. Дарэчы, вось новы вобраз егіпцяніна:

А як вы лічыце, ці ідзе новая прычоска Салаху? І ў чым галоўны чыннік такой кардынальнай змены яго знешнасці?

Фота: Daily Star

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты