Усе навіны

Трэнер-кансультант Плотнікаў аб другім кэмпе жаночай зборнай: «У асноўным надаем увагу на зборах катання і кантролю шайбы. Такі ўзрост, што трэба проста катацца»

6 студзеня 2023, 11:12

Трэнер-кансультант Аляксей Плотнікаў распавёў пра другі кэмп жаночай зборнай Беларусі, які прайшоў 4-6 студзеня ў «Раўбічах».

У склад увайшлі 20 хакеістак, старэйшая з якіх 1997 года нараджэння, а малодшыя – 2012-га.

«Стараемся выраўноўваць усіх, каб былі ў адзіным калектыве, была добрая дысцыпліна, каб усе каталіся.

У асноўным удзяляем увагу на зборах катання і кантролю шайбы, вядзенню шайбы. Ніякіх пакуль тактычных заняткаў не робім – гэта другарадная задача. Такі ўзрост, што трэба проста катацца», – сказаў Плотнікаў.

Трэці кэмп плануецца правесці на вясновых канікулах, якія працягнуцца 8 дзён – з 26 сакавіка па 2 красавіка.