Усе навіны

Трэнер «Металурга» Краўчанка: «Я люблю імправізаваць»

26 студзеня 2023, 22:38

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падвёў вынік паядынку Экстралігі супраць «Ліды» (8:2).

«Каманда сёння нядрэнна праявіла сябе ў рэалізацыі момантаў, але толькі з-за таго, што мела крыху больш часу, нейкую сотую долю секунды, для ўзяцця варот. Не важна, ці сам хакеіст завяршаў ці пасля перадачы. У нас была перавага ў 20 сантыметраў лёду, якая была і ў папярэднім матчы, але з-за таго, што гульня праходзіла хутчэй, спешка прывяла да «лоўлі блох». Зараз жа злавілі галы. Хочацца пажадаць нашым спартсменам, каб блох у іх ніколі не было, а галоў яны забівалі ўсё больш і больш.

Другі момант датычыцца гульні абаронцаў. Нягледзячы на тое, што ў нас самая маладая абарона ў лізе, хлопцы павінны дзейнічаць больш упэўнена на шайбе і не дапускаць гульні на сустрэчных курсах. Арганізацыя і пачатак нападу цалкам ляжыць на іх плячах. Так што таксама хочацца пажадаць ім дзейнічаць больш упэўнена.

Па-трэцяе, дзякуй балельшчыкам. Яны далі нам дадатковыя эмоцыі, хлопцы іх злавілі, выкарыстоўвалі на карысць. У суботу таксама хацелася б бачыць шмат людзей на трыбунах.

Такая ўпэўненая перамога не расхалодзіць перад «Брэстам»? Заўсёды стаўлюся з павагай да любога саперніка, без усякіх «але». Мы разглядаем матчы, у тым ліку, праз прызму набору ачкоў ці іх страты. І не падладжваемся пад гульню апанента. Пажадаў вось рабятам «блох не лавіць» - трэба перанесці гэта на наступны матч.

Чаму ўзяў тайм-аўт на апошніх хвілінах пры ліку 8:2? Некаторыя нюансы, на якіх хацелася акцэнтаваць увагу. Не спрацавалі яны, але нічога страшнага. Я люблю імправізаваць. Магчыма, атрыманая інфармацыя нам спатрэбіцца ў будучыні. Мы для сябе нейкі вопыт у канцоўцы набылі, няхай ён у нас і застанецца», – сказаў Краўчанка.