Усе навіны

Форвард «Саскатуна» Сідараў пра жыццё ў Канадзе: «Бракавала супу, з дранікамі складана»

11 лютага 2023, 13:49

Беларускі форвард «Саскатуна» з WHL Ягор Сідараў распавёў пра канадскую сям'ю ў якой ён жыве.

– Напэўна дапамагае падтрымка той сямʼі, з якой ты жывеш у Канадзе.

Так, канешне, вельмі дапамагаюць. Мае бацькі таксама з імі камунікуюць у мэсэнджарах, бо ім прасцей размаўляць на англійскай. Мама і тата перадавалі ў Канаду ім падарункі на Новы год, але яны прыйшлі толькі праз тры месяцы. Яны яе адправілі ў кастрычніку, а прыйшла толькі ў сярэдзіне студзеня. Уручыў урачыста.

– Ці ёсць жаданне ў канадскай сямʼі прыехаць у госці да цябе ў Беларусь?

Так, яны казалі, што абавязкова прыедуць у Беларусь. Не ведаю, як можна гэта будзе арганізаваць, але было бы выдатна. Распавядаў пра тое, якія прыгожыя ў нас замкі, рэкі і азёры. Таксама згадаў дранікі.

Аднойчы яны спрабавалі мне прыгатаваць суп, таму што ў Канадзе такое не ядуць, а мне яго бракавала. З дранікамі было яшчэ складаней, таму што нідзе не было правільнага рэцэпту. Затое канадская сямʼя гатуе вельмі смачную мясцовую ежу. У іх вельмі смачнае мяса на грылі і з падліўкай барбекю. Смажаць і бульбу, не такая смачная, як у Беларусі, але таксама пойдзе, — сказаў Сідараў.