Усе навіны

Абаронца мінскага «Дынама» Сапега: «Усе сезоны каманда пачынае вельмі выдатна, а потым чамусьці скочваецца. Са слабымі супернікамі неданастрой, можа»

27 лютага 2023, 17:57

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Сапега пракаментаваў, як складваўся сезон для мінчан у КХЛ. Нагадаем, што «зубры» змаглі заняць 8-е месца ў заходняй канферэнцыі і выйшлі ў плэй-оф, дзе сустрэнуцца са СКА

– Калі паглядзець, усе сезоны мінскае «Дынама» пачынае вельмі выдатна, а потым нейкім чынам, я не ведаю чаму, скочваецца. Са слабымі сапернікамі мы чамусьці выходзім неданастроеныя, можа. Трэба больш адказна падыходзіць да матчаў з больш слабым супернікам, таму што, калі ўзяць матчы з топавымі камандамі, то [іх] праводзім дастаткова добра.

Перадсезонка была праведзена з розумам. Было і аднаўленне, дзе гэта трэба было рабіць, таму, я не лічу, што перадсезонка неяк магла паўплываць на сезон, – сказаў Сапега.