Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Часам былі сітуацыі, калі рабілі лішнія перадачы пад варотамі»

30 сакавіка 2023, 22:50

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы плей-оф Экстралігі з «Шахцёрам» (2:1).

- Шмат сілавой барацьбы з абодвух бакоў, шмат цярпення. Хто сёння выцерпеў, даціснуў, той і перамог. Рады, што імі аказаліся мы.

– Пасля другой гульні вы адзначалі, што камандзе не заўсёды ўдаецца ўчапіцца за зону сопнерніка. Што можаце сказаць па сённяшнім матчы?

– Сёння мы мелі добрыя моманты, чапляліся за чужую зону, кантралявалі многія контратакі суперніка. Але часам былі сітуацыі, калі рабілі лішнія перадачы пад брамай.

– Наперадзе – яшчэ адна хатняя гульня супраць «Шахцёра» у паўфінальнай серыі. Якія чаканні ад маючай адбыцца сустрэчы?

– Станоўчыя, – сказаў Краўчанка