Усе навіны

Беларускі спецыяліст Занкавец пакіне «Югру» з ВХЛ («Чэмпіянат»)

7 красавіка 2023, 14:07

Як паведамляе «Чэмпіянат», беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец пакіне пасаду галоўнага трэнера «Югры» з ВХЛ.

Беларуса зменіць 47-гадовы Вадзім Епанчынцаў, які ў сезоне-2022/23 узначальваў «Амур», з якім не змог выйсці ў плэй-оф КХЛ.

«Югра» пад кіраўніцтвам Занкаўца выйграла рэгулярны чэмпіянат, але саступіла ўжо ў першым раундзе «Гарняку» (2-4).

Адзначым, што ў 2021 годзе «Югра», якую тады ўзначальваў якраз Епанчынцава, выйграла Кубак Пятрова.