Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі Кубка Стэнлі-2023

13 красавіка 2023, 10:25

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі розыгрышу Кубка Стэнлі ў 2023 годзе.

Пераможцам рэгулярнага чэмпіянату стаў «Бостан», які пабіў рэкорд НХЛ па колькасці перамог у рэгулярным чэмпіянаце.

На Усходзе ў плэй-оф выйшлі: «Бостан», «Караліна», «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіча, «Таронта», «Рэйнджэрс», «Тампа», «Айлендэрс» і «Фларыда».

На Захадзе: «Вегас», «Эдмантан», «Далас», «Каларада», «Лос-Анджэлес», «Мінесота», «Сіэтл» і «Вініпег».

Рэгулярны чэмпіянат НХЛ завершыцца 15 красавіка. Плэй-оф пачнецца ў ноч на 18 красавіка.