Усе навіны

Форвард Мартынаў і абаронца Сапега з мінскага «Дынама» чакаюць афершытаў ад іншых каманд («Хоккейная правда»)

21 красавіка 2023, 15:56

Як паведамляе Telegram-канал «Хоккейная правда», форвард Ігар Мартынаў і абаронца Сяргей Сапега выходзяць на рынак абмежавана вольных агентаў і могуць пакінуць мінскае «Дынама». Цяпер спартоўцы чакаюць ад сваіх будучых каманд афершыты (кантрактная прапанова іншага клуба, якую можа атрымаць гулец у статуце абмежавана вольнага агента і якая ўступае ў сілу толькі калі гулец згодзен яго падпісаць. У гэтым выпадку у былой каманды ёсць тыдзень, каб паўтарыць гэтую прапанову па грошах – Tribuna .com).

Да гульцоў праяўляе цікавасць піцерскі СКА і яшчэ тры клубы КХЛ.

Нагадаем, Мартынаў набраў 13 (8+5) ачкоў у 57 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ і яшчэ 2 (1+1) у чатырох гульнях плэй-оф. Пры гэтым Сапега набраў 17 (4+13) ачкоў у 60 матчах «рэгуляркі» КХЛ і яшчэ 2 (1+1) у шасці гульнях плэй-оф.