Усе навіны

Беларускі трэнер Файкоў: «Легіянерам дазволена ўсё, аж да правальных матчаў, і яны потым зноў-такі гуляюць. Гэта двайныя стандарты»

27 красавіка 2023, 16:53

Беларускі хакейны трэнер Юрый Файкоў пракаментаваў працу Крэйга Вудкрафта ў мінскім «Дынама», а таксама падзяліўся сваім меркаваннем пра стаўленне Вудкрафта да замежных спартсменаў сталічным клубе.

– Напэўна вы сачылі і за гульнёй мінскага «Дынама» ў КХЛ. Як ацэніце выступ «зубраў»?

– Акрамя плэй-оф там і казаць няма чаго – правальнае. Увесь сезон з такім складам і толькі ў апошні вагон ускочылі ў гульні на выбыванне. Яны і самі гэта разумеюць. Тут стаўкі та былі зробленыя на чацвёртае-пятае месца ў «рэгулярцы», а ў выніку ледзь-ледзь занялі восьмае месца.

– У выніку кіраўніцтва «Дынама» прыняло рашэнне расстацца з Крэйгам Вудкрафтам. Хтосьці са спецыялістаў лае канадца, хтосьці, наадварот, хваліць. Якія ўражанні ў вас засталіся ад працы Вудкрафта ў беларускім хакеі?

– Я не буду глабальна пра гэта казаць, ды і не хацелася б, усё ж мы разам тры гады ў нацыянальнай зборнай працавалі, як памочнікі Дэйва Льюіса. Але мне, шчыра кажучы, не спадабаўся адзін момант. Гэта стаўленне да нашых гульцоў і стаўленне да замежнікаў. Легіянерам дазволена ўсё, аж да правальных матчаў, і яны потым зноў-такі гуляюць. Гэта падвойныя стандарты, як у палітыцы, так і тут. Гэта была яго першачарговая памылка. Гэта значыць, ён сябе паводзіў абсалютна няправільна і ў выніку паплаціўся сваім месцам, – сказаў Файкоў.