Усе навіны

Мяжэйнікаў падпісаў кантракт з «Гомелем»

15 чэрвеня, 19:06

Нападаючы Кірыл Мяжэйнікаў падпісаў кантракт з «Гомелем». Мінулы сезон 23-гадовы нападаючы правёў у «Лакаматыве», дзе за 50 матчаў ён набраў 17 (6+11) вынiковых балаў.

Раней форвард ужо абараняў колеры «Гомеля» – ён правёў 129 сустрэч і вызначыўся 32 (19+13) ачкамі.