Усе навіны

Шаранговіч заключыў кантракт з «Калгары». Зарплата – 3,1 млн долараў у год

28 чэрвеня, 19:28

Ягор Шаранговіч заключыў кантракт з «Калгары».

Беларускі форвард падпісаў пагадненне на 2 гады, заробак 3,1 млн долараў у год.

Нагадаем, Шаранговіч стаў гульцом «Калгары» ў выніку абмену з «Нью-Джэрсі». У зваротным напрамку прайшоў 31-гадовы форвард Тайлер Тафалі.

У мінулым сезоне беларус набраў 30 (13+17) балаў у 75 матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.