Усе навіны

«Дынама» заключыла кантракт з Шалагіным на 2 гады

12 ліпеня, 19:15

Расійскі нападаючы Міхаіл Шалагін заключыў двухбаковы кантракт з мінскім «Дынама». Пагадненне разлічана на два гады.

У мінулым сезоне за «зуброў» Шалагін правёў 10 матчаў, у якіх набраў 2 (1+1) ачкі пры каэфіцыенце карыснасці «+1».

Таксама расіянін гуляў за «Шахцёр» у экстралізе: 29 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце з 19 (14+5) ачкамі, «+8». У плэй-оф – 11 гульняў, 11 (7 +4) балаў, «+2».

Нагадаем, што Шалагіна задрафтавала «Тампа» на драфце НХЛ-2019.