Усе навіны

«Дынама» арандавала Коласава ў «Філадэльфіі»

18 ліпеня, 14:48

Брамнік Аляксей Коласаў правядзе наступны сезон у мінскім «Дынама». «Зубры» ўзялі ў арэнду галкіпера ў «Філадэльфіі».

У мінулым сезоне Коласаў згуляў 42 матчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, атрымаў 13 перамог, каэфіцыент надзейнасці 2.55 і працэнт адбітых кідкоў 91.2.

У плэй-оф у варатара 3 гульні, 1 перамога, каэфіцыент надзейнасці 3.08, працэнт адбітых кідкоў 91.7. Па выніках сезона 2022/23 галкіпер быў прызнаны балельшчыкамі найлепшым гульцом каманды.

Раней Коласаў падпісаў кантракт з «Філадэльфіяй» тэрмінам на 3 гады.