Усе навіны

Корабаў вярнуўся ў «Дынама»

19 ліпеня, 22:58

Мінскае «Дынама» аб'явіла пра вяртанне Дзмітрыя Корабава. Кантракт з абаронцам падпісаны на адзін сезон.

У мінулым сезоне Корабаў згуляў за «Дынама» 49 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, набраў 7 (3+4) ачкоў, каэфіцыент карыснасці «+1». У плэй-оф – 4 матчы, «+1». Затым абаронца далучыўся да жлобінскага «Металурга» і разам з «ваўкамі» стаў чэмпіёнам Беларусі.

Для Корабава будучы сезон стане восьмым у складзе «Дынама».