Усе навіны

Магамед Гімбатаў: «Дзесьці нам больш пашанцавала, дзесьці – супернікам»

12 кастрычніка, 18:35

Форвард «Віцебску» Магамед Гімбатаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (2:3 ПБ).

– Не сказаў бы, што мы не дапрацавалі. Дзесьці нам больш павезла, дзесьці – супернікам. Удача большая на іх баку была. Будзем працаваць далей.

– Наколькі складанымі былі матчы?

– Вельмі складанымі, костка ў костка. «Юнацтва» – добрая каманда.

– Ці можна быць задаволенымі трыма ачкамі?

– Заўсёды хочацца па максімуме браць ачкоў. Як ужо казаў, дзесьці ім павезла, дзесьці – нам. Добра, што ўзялі тры ачкі, ідзем далей, – сказаў Гімбатаў.