Усе навіны

Яраслаў Чупрыс: «Перамога з лікам 0:1 яшчэ больш каштоўная, можна сказаць плэй-офаўская»

3 лістапада, 13:36

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў перамогу над «Юнацтвам» (0:1) у матчы Экстралігі.

– Добрая, валявая перамога, выдатны супернік. На «Чыжоўцы» не заўсёды так добра складаюцца гульні. Першы перыяд правялі добра, другі быў на баку суперніка, трэці згулялі выдатна ў наш хакей: хуткі і агрэсіўны. Так, там было пару дрэнных момантаў, але Жора Анаркулаў калі трэба падцягнуў, трымаў нас у гульні. Хлопцы адчувалі гэта, і скажу так, перад гульнёй я сказаў адну фразу, хлопцы зразумеюць, без чаго нельга абгуляць «Юнацтва». Сёння яны гэта і зрабілі. Гулялі з тым, што ёсць.

– Але сакрэт не раскрыеце?

– Ну, скажам так, гэта сакрэт для мужчын. Каманду можна абгуляць толькі за рахунак жадання, за рахунак працы. Сёння быў заблакаваны 21 кідок, відаць было, што каманда была настроена гуляць да апошняй секунды. Што і атрымалася.

– Можна сказаць, што гульня была да памылкі?

– Як паказаў вынік, так. Моманты былі і ў суперніка, і ў нас, асабліва ў трэцім перыядзе. У «Юнацтва» ў канцы трэцяга перыяду Шчарбакоў стварыў небяспечны момант, але Анаркулаў пацягнуў. Мы маглі скончыць з вялікім лікам, але не факт. Гэтая перамога з лікам 1:0 яшчэ больш каштоўная, я б сказаў, плэй-офаўская. Хлопцы былі зараджаныя гуляць на вынік і каманду, – сказаў Чупрыс.