Усе навіны

Ляўшуноў набраў ачкі ў 6 матчах запар у чэмпіянаце NCAA

18 лістапада, 09:46

Мінулай ноччу каманда Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта дома абгуляла Універсітэт Вісконсіна (4:2) у рэгулярным чэмпіянаце NCAA. У гаспадароў беларускі абаронца Арцём Ляўшуноў зарабіў асістэнцкі бал. Усяго за матч ён выканаў 1 кідок у створ варот, атрымаў 2 хвіліны штрафу.

Ляўшуноў набраў дзейсныя балы ў 6 матчах запар (1+7).

У 13 гульнях сезона на яго рахунку 14 (4+10) ачкоў.