Усе навіны

Сідараў аформіў чацвёрты хет-трык у сезоне WHL

9 снежня, 09:51

«Саскатун» беларускага нападніка Ягора Сідарава дома адолеў «Рэд Дзір Рэбелс» у рэгулярным чэмпіянаце WHL (4:2).

Беларускі хакеіст аформіў хет-трык і адзначыўся галявой перадачай. Форвард быў прызнаны першай зоркай матчу. Ён здзейсніў 4 кідкі і скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці «+3».

У 27 гульнях цяперашняга сезону Сідараў зарабіў 39 (28+11) бала пры 20 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+9». C 28 галамі ён займае другое месца ў снайперскай гонцы WHL.