Усе навіны

НХЛ: два асісты Протаса не дапамаглі «Вашынгтону» абыграць «Філадэльфію», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Мінесоце» і іншыя вынікі

15 снежня, 08:55

У ноч на 15 снежня прайшлі чарговыя матчы НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксей Протаса на выездзе саступіў «Філадэльфіі» (3:4 ПБ). Протас правёў матч у трэцім звяне і зрабіў дзве галявыя перадачы ў матчы. Усяго Протас правёў на лёдзе 16 хвілін 1 секунду, два разы кінуў па варотах, двойчы – міма, яшчэ тры кідкі заблакавалі абаронцы, ён зрабіў адзін перахоп і скончыў матч з паказчыкам карыснасці +1.

«Калгары» Ягора Шаранговіча на выездзе прайграў «Мінесоце» (2:3 ПБ). Шаранговіч вызначыўся двума баламі ў матчы. Спачатку Ягор закінуў шайбу і зрабіў лік 1:1. У пачатку трэцяга перыяду яго перадача дапамагла закінуць у меншасці Коўлману і выйсці наперад. У серыі булітаў Шаранговіч стаў адзіным у гасцей, хто рэалізаваў сваю спробу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

15 снежня

«Таронта» – «Каламбус» – 5:6 АТ (0:2, 0:3, 5:0, 0:1)

«Філадэльфія» – «Вашынгтон» – 4:3 ПБ (0:0, 1:2, 2:1, 0:0, 2:1)

«Дэтройт» – «Караліна» – 1:2 (0:1, 1:1, 0:0)

«Мінесота» – «Калгары» – 3:2 ПБ (1:0, 0:1, 1:1, 0:0, 2:1)

«Сэнт-Луіс» – «Атава» – 4:2 (1:0, 2:1, 1:1)

«Эдмантан» – «Тампа-Бэй» – 4:7 (0:2, 3:0, 1:5)

«Ванкувер» – «Фларыда» – 4:0 (2:0, 2:0, 0:0)

«Сіэтл» – «Чыкага» – 7:1 (2:0, 3:1, 2:0)