Усе навіны

Мікіта Квартальнаў: «Мінскае «Дынама» ў першым раундзе плэй-оф дасць бой любому суперніку»

20 снежня, 14:58

Агент Мікіта Квартальнаў, які з'яўляецца сынам галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Дзмітрыя Квартальнага, падзяліўся думкамі пра перспектывы мінскага клуба.

«У «Дынама» ёсць вельмі вялікі плюс – яны вельмі добра выступаюць з камандамі вышэй па рангу. Бачны настрой, бачная трэнерская рука. Тая сістэма гульні, якая першапачаткова прывівалася, гэты малюнак паступова выяўляецца.

Кожная каманда лігі праводзіць пэўны адрэзак, калі прайграецца шмат матчаў запар. Мне здаецца, гэта зьвязана з цяжкім календаром. За месяц гульцы праводзяць па 12-13 матчаў, гэта ўсё атрымліваецца праз дзень. Гэта праўда цяжка, асабліва для лідараў, якія гуляюць па 20-25 хвілін за матч. У першым раўндзе «Дынама» дасць бой любому суперніку», – сказаў Квартальнаў-малодшы.