Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «У папярэдніх матчах мінскаму «Дынама» не хапала рэалізацыі»

9 студзеня, 23:03

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў зыход матчу са «Спартаком» (3:1).

– Добрая гульня. Ключавым быў другі перыяд, калі выстаялі ў меншасці супраць такога суперніка. А таксама згулялі нам на руку два хуткія галы ў першым перыядзе. Плюс хуткі гол у трэцім перыядзе. Усе малайцы. І брамнiк даваў нам шанцы. Шмат фактараў, каманда згуляла добра.

– Правялі два матчы супраць сур'ёзных супернікаў. І паказалі агрэсіўную гульню, шмат ішлі ў атаку.

– Не магу сказаць, што мы правальваліся. І раней добра гулялі. Але не хапала рэалізацыі галявых момантаў. Сталі больш забіваць, адкрываць лiк – і гульня адразу змяняецца. І сёння было шмат нерэалізаваных момантаў. Брамнік «Спартака» таксама даваў шмат шанцаў. У гэтым і ёсць адрозненне.

– У другім перыядзе «Спартак» стаў агрэсіўней гуляць. Ці стала бойка з удзелам Гарбунова важнай?

– Эмоцыі зашкальвалі. Рома – малайчына. Сваіх мы ў крыўду не даём. Бойка падшпіліла. Але «Спартак» – добрая каманда, не думаю, што пасля бойкі яны зрабілі крок назад. Яны гулялі і дадавалі. А мы вытрымалі другі пeрыяд.

Дзякую брамніку і абарону. На іх лягла вялікая нагрузка. Пасля адной са змен Калдзіс і Керран вельмі доўга гулялі. Пацаны – малайцы, вытрымалі.

– Фрыц, Анас і Волкаў першыя згулялі разам. Кожны набраў па два ачкі. Вымалёўваецца легендарная тройка?

– Хацелася б, каб усе чатыры тройкі вымалёўваліся. Гэтых хлопцаў і запрашалі на такія ролі. Тут не павінна быць неспадзевак.

Мне імпануе, што адбылася добрая хімія. Але пакуль рана казаць. Фрыц згуляў толькі другую гульню. Спадзяюся, так і будзе далей.

Гулялі з добрай камандай. Гэта зразумела. Мы задаволены. Але пра аптымістычныя моманты хочацца стрымана казаць.

– Фергюсону не хапіла пяці секунд да шатаута. Ён вельмі знерваваўся.

– Трэба выводзіць шайбу з зоны. Там не трэба было рабіць кароткі пас. Сказаў гульцу, каб ён аплаціў Дылану вячэру. Шкада. Гулялі з добрай камандай, яна карае за такія рэчы.

– Не здзіўлены, што Фрыц толькі з'явіўся ў камандзе і ўжо паказвае добры хакей, так хутка ўліўся?

– Ён гуляў у гэтым сезоне. Мы яго запрасілі. Разумелі, які ён хакеіст. Выдатна, што ён з намі.

Яшчэ ўлетку хацелі яго падпісаць. У Танера добры ўзрост і вагон майстэрства. Тут няма сюрпрызаў. Ён можа гуляць яшчэ лепш. Пакуль ён толькі адаптуецца, – сказаў Квартальнаў.