Усе навіны

Трэнер «Ліды» Ламека: «Першы перыяд з «Металургам» мы правалілі»

26 студзеня, 23:24

Трэнер «Ліды» Дзяніс Ламека падзяліўся меркаваннем аб паядынку з «Металургам» (3:5).

– Суперніка з перамогай. Што да матчу, то першы перыяд мы правалілі. Можна сказаць, мы на яго і зусім не выходзілі. Добра яшчэ, што Малкаў хоць крыху трымаў нас у гульні, так бы прапусцілі яшчэ больш.

Але хлопцы – малайцы. Сабраліся, праявілі характар. Былі ў нас шанцы ўчапіцца за станоўчы вынік, але крыху не пашанцавала, – сказаў Ламека.