Усе навіны

Юры Чух: «Некаторыя гульцы «Ліды» пакуль не зразумелі, што плэй-ін – гэта матчы іншага ўзроўню»

1 сакавіка, 23:27

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падвёў вынікі першага матча плэй-ін «Экстралігі» супраць «Брэста» (2:4).

– Мы дапусцілі больш памылак, чым супернік. Некаторыя нашыя гульцы пакуль не зразумелі, што гэта матчы іншага ўзроўню. У такіх гульнях трэба выкладацца на 200 адсоткаў. Адзначалі гэта ў распранальні падчас перапынкаў.

Вядома, ключавым момантам у гэтай гульні стаў буліт. Да буліта мы поўнасцю кантралявалі другі перыяд, добра гулялі, але потым усё зламалася. Зробім працу над памылкамі і будзем рыхтавацца да наступнага матча.

– Шэрагу гульцоў не хапіла адказнасці?

– Не, для некаторых гульні такой важнасці ўпершыню ў кар'еры, было хваляванне, можа, хтосьці перагарэў.

– Брастаўчане выйгралі за кошт вопыту?

– Можна і так сказаць, яны трывалі, чакалі нашых памылак.

– Лік на табло адлюстроўвае тое, што было на лёдзе?

– Я думаю, была абсалютна роўная гульня. Дома будзем старацца перамагчы, усё ў нашых руках, – сказаў Чух.